Track : Блуканне Ведагоны
Artist : Kamaedzitca
Album : Пяруне
Блуканне Ведагоны by Kamaedzitca from album Пяруне
Duration : 0 minutes & 0 seconds.
Listener : 773 peoples.
Played : 4558 times and counting.
Застанецца толькі попел…
Дзеля гэтага змагаліся.
Або так і будзем жыць,
На другое спадзяваліся.
Ці то як гэта не ўбачыць
У цвеце вішні маладой?
Ці то жыць і не здавацца,
Альбо попел жэрці той?..
На вайне так ужо сталася –
Лепей не бачыць канца перамогі,
Дзе прыйдзецца слухаць пустоты вуглі.
Застанецца бегчы ўдалеч,
Крыкам цемру будзіць!
На празрыстыя ўспаміны
Пудаў болю нагрузіць.
Не кідацца ў жаху болей –
Сцены не дадуць пайсці,
Па акопах прыйдзецца паўзці.
Піць запоем пакуты,
Сушыцца ў спякотным дыму забыцця,
Пазуры пазрываць і ўпасці на крылы…